Праграма аб’ядноўвае музыкаў, прадстаўнікоў кінаіндустрыі і тэатральных дзеячаў, якія бачаць мастацтва як інструмент свабоды выказвання і грамадскага дыялогу. CCAP уключае тры творчыя рэзідэнцыі, у межах якіх ствараюцца новыя сумесныя праекты і культурныя прадукты ў сферы кіно, музыкі і тэатра. Акрамя таго, праграма прадугледжвае вучэбную паездку ў Швецыю і міжнародную сустрэчу ў Вільні, дзе збіраюцца культурныя лідары, каб абмяняцца вопытам і спланаваць сумесныя ініцыятывы.

Падчас рэзідэнцый праграмы ўдзельнікі створаць музычныя трэкі, кароткаметражны фільм і тэатральную пастаноўку, а таксама усталююць доўгатэрміновае партнёрства паміж беларускімі, літоўскімі і шведскімі творчымі супольнасцямі.
Таймлайн праграмы
27 лістапада 2025
27 лістапада 2025
Прэзентацыя праграмы, Нэтворкінг сустрэча
15 снежня 2025 -
18 студзеня 2026
15 снежня 2025 -
18 студзеня 2026
Прыём заявак на тэатральную рэзідэнцыю
Семідзённы Тэатральны кэмп аб'яднеае 10 удзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню тэатра як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення.
22-29 сакавіка
2026
22-29 сакавіка
2026

Тэатральная рэзідэнцыя
15 сакавіка -
15 красавіка 2026
15 сакавіка -
15 красавіка 2026
Прыём заявак на музычную рэзідэнцыю
Семідзённы Музычны кэмп аб’яднае 10 удзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню музыкі як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення.

Чэрвень 2026

Чэрвень 2026

Музычная рэзідэнцыя
1 чэрвеня-
1 ліпеня 2026
1 чэрвеня-
1 ліпеня 2026
Прыём заявак на кінарэзідэнцыю
Семідзённы КінаКэмп аб’яднае 10 удзельнікаў і ўдзельніцаў з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню кіно як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага выказвання.
Верасень 2026
Верасень 2026

Кінарэзідэнцыя
Лістапад 2026
Лістапад 2026
Creative Communities Meetup
Мітап-канферэнцыя для прадстаўнікоў і прадстаўніц крэатыўных супольнасцяў.
Сакавік 2027
Сакавік 2027
Навучальная паездка ў Стакгольм
Семідзённая вучэбная паездка ў Стакгольм для 15 лідэраў і лідарак творчых супольнасцяў з Беларусі і Швецыі, пераважна з ліку ўдзельнікаў кэмпаў. Праграма ўключае сустрэчы з шведскімі партнёрамі, наведванне культурных хабаў і арганізацый, даследаванне індустрый стваральнай эканомікі і прэзентацыю вынікаў кэмпаў для шведскай публікі — праз музыку, кіно і тэатр.
Травень 2027
Травень 2027
International Creative Communities Meetup
Міжнародная сустрэча Creative Communities Meetup (CCM) стане кульмінацыяй праграмы Creative Communities Acceleration Program, аб’ядноўваючы яе ўдзельнікаў і ўдзельніц для абмеркавання дасягненняў, прэзентацыі вынікаў і супольнай распрацоўкі будучых ініцыятыў. Падзея ўключае натхняльныя выступы, дыскусіі і нэтворкінг, падкрэсліваючы важнасць трансгранічнай супрацы і дэмакратычнага ўдзелу. Падчас сесіі па ацэнцы патрэбаў будуць выяўлены ключавыя выклікі і сфарміраваны напрамкі для далейшых праграм, якія падтрымліваюць творчыя супольнасці, грамадзянскі ўдзел і свабоду выказвання.
Семідзённы Тэатральны кэмп аб'яднае 10 удзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню тэатра як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення.

Праграма спалучае навучанне і практыку: ад варкшопаў пра сацыяльны ўплыў тэатра і новыя тэхналогіі ў перформінг-арт да сумеснай генерацыі ідэй і стварэння пастановак, натхнённых беларускай і шведскай літаратурай.

Завершыцца кэмп публічным паказам і рефлексійнай сесіяй, падчас якой удзельнікі і ўдзельніцы падзеляцца досведам, атрымаюць зваротную сувязь і змогуць спланаваць магчымыя далейшыя супрацы.
ФІНАЛЬНЫ ПАКАЗ - 28.03 - VILEIŠIO18
22-29 сакавіка 2026
Пазнаёмцеся з экспертамі і эксперткамі
Тут мы анансуем тэатральных прафесіяналаў і прафесіяналак, якія будуць дапамагаць ствараць фінальны супольны перформанс.
  • Ніколь Чуфі
    Аўдыёвізуальная мастачка і экспіріенс дызайнерка, якая даследуе эмацыйныя межы гуку, выявы і імерсіўных тэхналогій.

    Маючы бэкграўнд у тэатральным перформансе, яна даследуе і распрацоўвае experiential-тэхналогіі паралельна з наратывамі і канцэпцыямі, вывучаючы, як новыя інструменты могуць дзейнічаць як супрацоўнікі ў творчым працэсе.
    Яна працавала па ўсёй Еўропе, прэзентуючы свае працы на фестывалях і выставах, і дзелячыся тым, што яна вывучыла на гэтым шляху.
    Яна была ўцягнутая ў ініцыятыву Digital Onstage, якая аб’ядноўвае медыя-мастакоў і перформераў, каб ствараць супольныя, імерсіўныя сцэнічныя досведы.
    Праца Ніколь накіраваная на стварэнне прастораў, дзе людзі адчуваюць сябе цалкам людзьмі, узаемадзейнічаючы з эмоцыямі, рэфлексіяй, навучаннем і супольнасцю.
  • Зміцер Рачкоўскі
    Педагог, тэатральны рэжысёр і актор з больш чым 20-гадовым досведам у драматычным і лялечным тэатры, кіно і культурных праектах.

    Маючы моцную базу тэатральнага выканальніцтва, ён выкладае акторскае майстэрства і працуе як прафесійны актор у незалежнай тэатральнай сцэне Літвы. Ён — лаўрэат тэатральных узнагарод і на працягу дзесяці гадоў быў вядучым акторам Беларускага тэатра лялек.

    У гэтым праекце ён будзе падтрымліваць удзельнікаў і ўдзельніц у пошуку сутнасці іх ідэй, фармаванні мастацкага кірунку і структураванні ўсяго творчага працэсу — ад першай канцэпцыі да фінальнай прэзентацыі.
УДЗЕЛЬНІКІ І ЎДЗЕЛЬНІЦЫ
  • Аліна Мартынава
    Акторка
    Тэатральная і кінаакторка. Паслядоўна працуе “на мяжы раўнавагі” у межах мастацкага даследавання. Гуляе з прасторай, часам і ўспрыманнем, запрашаючы аўдыторыю ў невядомае.
  • Харон Санчэз
    Актор пластычнага тэатра і тэатральны адукатар.
    Харон працуе з форум-тэатрам у школах па ўсёй Швецыі разам з групай Torgteatern. Таксама рэалізоўваў праекты ў лацінаамерыканскай незалежнай тэатральнай супольнасці AliasTeatern у Стакгольме.
  • Карыса Марцінкаўпі
    Ржысёрка і пісьменніца
    Шведска-фінска-брытанская рэжысёрка і пісьменніца, якая жыве і працуе ў Швецыі і Вялікабрытаніі. Стварае гульнёвы, палітычна востры тэатр і кіно для дзяцей і дарослых.
  • Крысціна Грэкава
    Акторка
    Акторка, перформерка, пісьменніца і стэндап-комік з Мінска, Беларусь. Скончыла Інстытут журналістыкі і грае ў тэатрах: эксперыментальным тэатры “Golova Noga”, Laboratory of Social Theater і Tutejshy theater.
  • Лінэа Гілберг
    Сцэнічная арт-перформерка
    Міждысцыплінарная сцэнічная перформерка з каранямі ў акторстве і музыцы. Яе цікавіць, як працуе свет і як людзі знаходзяць у ім сваё месца. Моцнае мастацкае бачанне і жаданне пастаянна вучыцца новаму задаюць кірунак, але сам працэс не менш важны — ён дапамагае надаваць яе працы патрэбную дэталізацыю.
  • Марціна Вігліецці
    Акторка і дырэктарка
    Нарадзілася ў Аргенціне, вывучала сцэнічныя мастацтвы ва Універсітэце мастацтваў, дзе шмат працавала ў фізічным і fringe-тэатры. Пазней пераехала ў Мельбурн, развіваючы сваю тэатральную кар’еру, а цяпер жыве ў Стакгольме, Швецыя. Зараз працуе ў камунікацыях і даследуе, як у тэатры можна пераадольваць моўныя бар’еры.
  • Марыя Ліндэберг
    Прадзюсарка і перформерка ў галіне сцэнічных мастацтваў
    Вывучала акторскае майстэрства ў Teater Tribunalens (праграма Political Performing Arts) і ў Wik Folk High School, а таксама прайшла падрыхтоўку як праектная менеджарка праз Kulturverkstan у Гётэборгу. Працавала як прадзюсарка і каардынатарка з арганізацыямі і фестывалямі, такімі як Tempo Documentary Festival, Stockholm Fringe Festival, Tensta Dansar і FOLK у Skärholmen, а таксама як прадзюсарка харэографа Sindri Runudde.
  • Надзея Шэйбак
    Рэжысёрка, перформерка
    Незалежная тэатральная рэжысёрка і перформерка з Варшавы. У сваёй практыцы яна спалучае дакументальны тэатр, фізічны перформанс і перфарматыўнае даследаванне. Праз тэатральныя формы яна даследуе цела, памяць і калектыўную рэфлексію.
Семідзённы Музычны кэмп аб’яднае 10 удзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню музыкі як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення.

Праграма спалучае навучанне і практыку: ад варкшопаў пра ролю музыкі ў культурнай трываласці і сучасныя падыходы да прасоўвання артыстаў да джэм-сэсій, супольнай генерацыі ідэй і стварэння новых музычных трэкаў у міжнародных камандах.

Завершыцца кэмп публічным канцэртам у Вільні і рефлексійнай сесіяй, падчас якой удзельнікі і ўдзельніцы падзеляцца досведам, атрымаюць зваротную сувязь і змогуць спланаваць магчымыя далейшыя супрацы.
Прыём заявак - сакавік -красавік
Чэрвень 2026
Рэгістрацыя з 15 сакавіка
Семідзённы КінаКэмп аб’яднае 10 удзельнікаў і ўдзельніцаў з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню кіно як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага выказвання.

Праграма спалучае навучанне і практыку: ад варкшопаў пра ролю кіно ў працы з супольнасцямі і агляду магчымасцяў дыстрыбуцыі кароткага метру да брэйнштормінгу, сумеснай генерацыі ідэй і стварэння кароткаметражнага фільма у міжнародных камандах.

Завершыцца кэмп публічным паказам і Q&A-сесіяй у віленскім кінатэатры, пасля чаго ўдзельнікі і ўдзельніцы падзеляцца досведам, атрымаюць зваротную сувязь і змогуць абмеркаваць магчымыя далейшыя супрацы.
Прыём заявак - чэрвень - ліпень2026
Верасень 2026
Рэгістрацыя з 1 чэрвеня
FAQ
Заяўнікі павінны быць ва ўзросце 18+ і мець дачыненне да творчага або культурнага сектара і тэматыкі Кэмпу (тэатр, музыка, кіно і інш.).
Мы прымаем пачынаючых і спецыялістаў сярэдняга ўзроўню з беларускіх і шведскіх творчых супольнасцяў, незалежна ад месца цяперашняга пражывання.
Арганізатары
  • Smart Coop Sweden — гэта некамерцыйны кааператыўны вытворчы хаб, які належыць яго ўдзельнікам і ўдзельніцам. Ён падтрымлівае культурных прафесіяналаў і творчых фрылансераў, прапаноўваючы фінансавыя і адміністрацыйныя рашэнні, справядлівае працаўладкаванне і сацыяльную абарону. Гэта дазваляе творцам засяродзіцца на сваёй мастацкай і прафесійнай дзейнасці, а не на адміністрацыйным менеджменце.
  • CreateCulture — гэта арганізацыя, заснаваная беларускімі культурнымі дзеячамі ў Вільні. Арганізацыя падтрымлівае творцаў, грамадзянскія ініцыятывы і медыяпрафесіяналаў праз адукацыйныя праграмы, супольнасныя праекты, медыяпрадукцыю і міжнароднае супрацоўніцтва.