CCAP
Creative Communities Acceleration Program
18:00
27 лістапада
Прэзентацыя праграмы
і нэтворкінг
Праграма аб’ядноўвае музыкаў, прадстаўнікоў кінаіндустрыі і тэатральных дзеячаў, якія бачаць мастацтва як інструмент свабоды выказвання і грамадскага дыялогу. CCAP уключае тры творчыя рэзідэнцыі, у межах якіх ствараюцца новыя сумесныя праекты і культурныя прадукты ў сферы кіно, музыкі і тэатра. Акрамя таго, праграма прадугледжвае вучэбную паездку ў Швецыю і міжнародную сустрэчу ў Вільні, дзе збіраюцца культурныя лідары, каб абмяняцца вопытам і спланаваць сумесныя ініцыятывы.

Падчас рэзідэнцый праграмы ўдзельнікі створаць музычныя трэкі, кароткаметражны фільм і тэатральную пастаноўку, а таксама усталююць доўгатэрміновае партнёрства паміж беларускімі, літоўскімі і шведскімі творчымі супольнасцямі.

Таймлайн праграмы
27 лістапада 2025
27 лістапада 2025
Прэзентацыя праграмы, Нэтворкінг сустрэча
Снежань 2025 - Студзень 2026
Снежань 2025 - Студзень 2026
Прыём заявак на тэатральную рэзідэнцыю
Семідзённы Тэатральны кэмп аб'яднеае 10 удзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню тэатра як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення.

Праграма спалучае навучанне і практыку: ад варкшопаў пра сацыяльны ўплыў тэатра і новыя тэхналогіі ў перформінг-арт да сумеснай генерацыі ідэй і стварэння пастановак, натхнённых беларускай і шведскай літаратурай.

Завершыцца кэмп публічным паказам і рефлексійнай сесіяй, падчас якой удзельнікі і ўдзельніцы падзеляцца досведам, атрымаюць зваротную сувязь і змогуць спланаваць магчымыя далейшыя супрацы.

Сакавік 2026

Сакавік 2026

Тэатральная рэзідэнцыя
Студзень - Красавік 2026
Студзень - Красавік 2026
Прыём заявак на музычную рэзідэнцыю
Семідзённы Музычны кэмп аб’яднае 10 удзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню музыкі як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага самавыяўлення.

Праграма спалучае навучанне і практыку: ад варкшопаў пра ролю музыкі ў культурнай трываласці і сучасныя падыходы да прасоўвання артыстаў да джэм-сэсій, супольнай генерацыі ідэй і стварэння новых музычных трэкаў у міжнародных камандах.

Завершыцца кэмп публічным канцэртам у Вільні і рефлексійнай сесіяй, падчас якой удзельнікі і ўдзельніцы падзеляцца досведам, атрымаюць зваротную сувязь і змогуць спланаваць магчымыя далейшыя супрацы.
Чэрвень 2026
Чэрвень 2026

Музычная рэзідэнцыя
Травень - Ліпень 2026
Травень - Ліпень 2026
Прыём заявак на кінарэзідэнцыю
Семідзённы КінаКэмп аб’яднае 10 удзельнікаў і ўдзельніцаў з Беларусі і Швецыі для інтэнсіўнага творчага абмену, прысвечанага даследаванню кіно як інструмента развіцця супольнасцяў, устойлівасці і дэмакратычнага выказвання.

Праграма спалучае навучанне і практыку: ад варкшопаў пра ролю кіно ў працы з супольнасцямі і агляду магчымасцяў дыстрыбуцыі кароткага метру да брэйнштормінгу, сумеснай генерацыі ідэй і стварэння кароткаметражнага фільма у міжнародных камандах.

Завершыцца кэмп публічным паказам і Q&A-сесіяй у віленскім кінатэатры, пасля чаго ўдзельнікі і ўдзельніцы падзеляцца досведам, атрымаюць зваротную сувязь і змогуць абмеркаваць магчымыя далейшыя супрацы.
Верасень 2026
Верасень 2026

Кінарэзідэнцыя
Лістапад 2026
Лістапад 2026
Creative Communities Meetup
Мітап-канферэнцыя для прадстаўнікоў і прадстаўніц крэатыўных супольнасцяў.
Сакавік 2027
Сакавік 2027
Навучальная паездка ў Стакгольм
Семідзённая вучэбная паездка ў Стакгольм для 15 лідэраў і лідарак творчых супольнасцяў з Беларусі і Швецыі, пераважна з ліку ўдзельнікаў кэмпаў. Праграма ўключае сустрэчы з шведскімі партнёрамі, наведванне культурных хабаў і арганізацый, даследаванне індустрый стваральнай эканомікі і прэзентацыю вынікаў кэмпаў для шведскай публікі — праз музыку, кіно і тэатр.
Травень 2027
Травень 2027
International Creative Communities Meetup
Міжнародная сустрэча Creative Communities Meetup (CCM) стане кульмінацыяй праграмы Creative Communities Acceleration Program, аб’ядноўваючы яе ўдзельнікаў і ўдзельніц для абмеркавання дасягненняў, прэзентацыі вынікаў і супольнай распрацоўкі будучых ініцыятыў. Падзея ўключае натхняльныя выступы, дыскусіі і нэтворкінг, падкрэсліваючы важнасць трансгранічнай супрацы і дэмакратычнага ўдзелу. Падчас сесіі па ацэнцы патрэбаў будуць выяўлены ключавыя выклікі і сфарміраваны напрамкі для далейшых праграм, якія падтрымліваюць творчыя супольнасці, грамадзянскі ўдзел і свабоду выказвання.
Рэгістрацыя на кэмпы
Кінарэзідэнцыя | ВЕРАСЕНЬ 2026
Заяўкі з 05/2026
Музычная рэзідэнцыя | Чэрвень 2026
Заяўкі з 02/2026
Тэатральная рэзідэнцыя |
сакавік 2026
Заяўкі з 27/11
Арганізатары
  • Smart Coop Sweden — гэта некамерцыйны кааператыўны вытворчы хаб, які належыць яго ўдзельнікам і ўдзельніцам. Ён падтрымлівае культурных прафесіяналаў і творчых фрылансераў, прапаноўваючы фінансавыя і адміністрацыйныя рашэнні, справядлівае працаўладкаванне і сацыяльную абарону. Гэта дазваляе творцам засяродзіцца на сваёй мастацкай і прафесійнай дзейнасці, а не на адміністрацыйным менеджменце.
  • CreateCulture — гэта арганізацыя, заснаваная беларускімі культурнымі дзеячамі ў Вільні. Арганізацыя падтрымлівае творцаў, грамадзянскія ініцыятывы і медыяпрафесіяналаў праз адукацыйныя праграмы, супольнасныя праекты, медыяпрадукцыю і міжнароднае супрацоўніцтва.