Рэдакцыйная этыка і рэдакцыйная палітыка
Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ (CreateCulture) · Вільня, Літва
Дзейнічае з 1 кастрычніка 2025 г.
1. Сфера дзеяння
Гэтая палітыка распаўсюджваецца на ўсе медыяпраекты CreateCulture, у тым ліку Perfect Music Live, Perfaratar Music Live і шоу «Па500», на ўсіх платформах: YouTube, Instagram, TikTok, аўдыёплатформы і трансляцыі партнёраў. Яе абавязаныя выконваць усе члены рэдакцыі, вядучыя і фрылансеры, якія працуюць над нашым кантэнтам.
2. Этычны кодэкс
Рэдакцыя CreateCulture прытрымліваецца Глабальнай хартыі этыкі журналістаў Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ Global Charter of Ethics for Journalists, 2019). Мы таксама ўлічваем у працы прынцыпы Кодэкса прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў. Гэтая палітыка тлумачыць, як мы прымяняем гэтыя прынцыпы ў сваёй працы.
3. Нашыя прынцыпы
- Праўдзівасць і праверка фактаў. Мы публікуем толькі інфармацыю, паходжанне якой ведаем, і правяраем факты пра герояў, падзеі і даты перад публікацыяй. Мы не скажаем сэнс сказанага героем пры мантажы.
- Аддзяленне фактаў ад меркаванняў. Меркаванні вядучых і герояў падаюцца як меркаванні.
- Незалежнасць. Рэдакцыйныя рашэнні прымае рэдакцыя. Донары, партнёры і спонсары не ўплываюць на выбар герояў і змест выпускаў. Партнёрскі і рэкламны кантэнт заўсёды пазначаецца.
- Адсутнасць канфлікту інтарэсаў. Члены рэдакцыі паведамляюць пра асабістыя або фінансавыя сувязі з героямі. Калі такая сувязь ёсць, гэта пазначаецца або рашэнне перадаецца іншаму члену рэдакцыі.
- Павага і недыскрымінацыя. Мы не распаўсюджваем мову варожасці і не дыскрымінуем людзей па нацыянальнасці, мове, полу, узросце, веравызнанні, сэксуальнай арыентацыі, інваліднасці ці іншых прыкметах.
- Прыватнасць. Мы паважаем прыватнае жыццё герояў і гледачоў і не публікуем асабістыя дадзеныя без згоды.
- Абарона крыніц. Мы не раскрываем асобы людзей, якія перадалі нам інфармацыю на ўмовах ананімнасці.
- Празрыстасць пры выкарыстанні тэхналогій. Калі ў кантэнце істотна выкарыстаны інструменты штучнага інтэлекту (напрыклад, для генерацыі выяў або голасу), мы пра гэта паведамляем. Мы не ствараем штучных выяў або галасоў рэальных людзей без іх згоды.
4. Бяспека герояў і аўдыторыі
Частка нашых герояў жыве ў Беларусі. Таму:
- кожны герой дае інфармаваную згоду і ведае, дзе і калі выйдзе матэрыял;
- перад запрашэннем мы разам з героем ацэньваем рызыкі яго ўдзелу;
- герой можа праглядзець матэрыял перад публікацыяй і папрасіць выдаліць фрагменты, якія ствараюць для яго рызыку; астатнія рэдакцыйныя рашэнні застаюцца за рэдакцыяй;
- мы не публікуем планы паездак, даты здымак і геаметкі;
- калі сітуацыя для героя змяняецца, мы адразу абмяжоўваем доступ да матэрыялу або выдаляем яго;
- мы не збіраем асабістыя дадзеныя гледачоў з Беларусі, а формы зваротнай сувязі не патрабуюць рэгістрацыі;
- мы мадэруем каментары і выдаляем запісы, якія могуць раскрыць асобу аўтара або героя.
5. Выпраўленні
Калі мы памыліліся, мы прызнаём памылку і выпраўляем яе як мага хутчэй. Пра выпраўленне мы паведамляем у апісанні або замацаваным каментары да матэрыялу, з датай і тым, што было выпраўлена. Сутнасныя памылкі мы не выпраўляем «моўчкі».
6. Скаргі і зваротная сувязь
Калі вы лічыце, што наш матэрыял парушае гэтую палітыку, напішыце нам:
- e-mail: hello@createculture.eu (тэма ліста: «Скарга / Editorial complaint»)
- адказная асоба: Надзея Ількевіч, выканаўчая дырэктарка
Пазначце, калі ласка, які матэрыял вы маеце на ўвазе (спасылка або назва) і ў чым, на вашую думку, парушэнне. Скаргі можна падаваць ананімна.
Мы пацвярджаем атрыманне скаргі на працягу 3 працоўных дзён і даём адказ па сутнасці на працягу 10 працоўных дзён. Калі скарга абгрунтаваная, мы выпраўляем або выдаляем матэрыял і публікуем выпраўленне. Калі вы не згодныя з нашым рашэннем, вы можаце звярнуцца ў незалежны орган па медыяэтыцы, і мы будзем супрацоўнічаць з ім.
7. Перагляд палітыкі
Рэдакцыя пераглядае гэтую палітыку не радзей за адзін раз на год. Апошняе абнаўленне: 1 кастрычніка 2026 г.
Editorial ethics and editorial policy
Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ (CreateCulture) · Vilnius, Lithuania
In force since 1 October 2025
1. Scope
This policy applies to all CreateCulture media projects, including Perfect Music Live, Perfaratar Music Live and the show "Pa500", on all platforms: YouTube, Instagram, TikTok, audio platforms and partner broadcasts. It is binding for all editorial team members, hosts and freelancers working on our content.
2. Code of ethics
The CreateCulture editorial team follows the IFJ Global Charter of Ethics for Journalists (International Federation of Journalists, 2019). We also take into account the principles of the Code of Professional Ethics of Belarusian Journalists. This policy explains how we apply these principles in our work.
3. Our principles
- Accuracy and verification. We publish only information whose origin we know, and we verify facts about our guests, events and dates before publication. We do not distort what a guest said when editing.
- Separating facts from opinions. Opinions of hosts and guests are presented as opinions.
- Independence. Editorial decisions are made by the editorial team. Donors, partners and sponsors do not influence the choice of guests or the content of episodes. Partner and advertising content is always labelled.
- No conflicts of interest. Team members disclose personal or financial ties to guests. Where such a tie exists, it is disclosed or the decision is passed to another team member.
- Respect and non-discrimination. We do not spread hate speech and do not discriminate on grounds of nationality, language, gender, age, religion, sexual orientation, disability or other characteristics.
- Privacy. We respect the private lives of our guests and viewers and do not publish personal data without consent.
- Protection of sources. We do not reveal the identity of people who gave us information on condition of anonymity.
- Transparency in the use of technology. When AI tools are used substantially in our content (for example, to generate images or voices), we say so. We do not create synthetic images or voices of real people without their consent.
4. Safety of guests and audience
Some of our guests live in Belarus. Therefore:
- every guest gives informed consent and knows where and when the material will be published;
- before inviting a guest, we assess the risks of their participation together with them;
- a guest may review the material before publication and ask us to remove fragments that create a risk for them; all other editorial decisions remain with the editorial team;
- we do not publish travel plans, filming dates or geotags;
- if a guest's situation changes, we immediately restrict access to the material or remove it;
- we do not collect personal data of viewers in Belarus, and our feedback forms do not require registration;
- we moderate comments and remove posts that could reveal the identity of an author or a guest.
5. Corrections
If we make a mistake, we acknowledge it and correct it as quickly as possible. We announce the correction in the description or a pinned comment on the material, with the date and what was corrected. We do not correct substantive errors "silently".
6. Complaints and feedback
If you believe that our material breaches this policy, please write to us:
- e-mail: hello@createculture.eu (subject: "Скарга / Editorial complaint")
- responsible person: Nadzeya Ilkevich, Executive Director
Please tell us which material you mean (link or title) and what you consider to be the breach. Complaints may be submitted anonymously.
We acknowledge receipt of a complaint within 3 working days and respond on the merits within 10 working days. If a complaint is justified, we correct or remove the material and publish a correction. If you disagree with our decision, you may turn to an independent media ethics body, and we will cooperate with it.
7. Review
The editorial team reviews this policy at least once a year. Last updated: 1 October 2026.